Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Літвы Ёнас Паслаўскас: “Мне здаецца, мы чулі ня ўсе бакі”


Юры Сьвірко, Менск На просьбу ахарактарызаваць правядзеньне выбараў і рэфэрэндуму амбасадар Літвы Ёнас Паслаўскас сказаў учора нашаму Радыё:

(Паслаўскас: ) “У нас вельмі шмат з Літвы назіральнікаў, я ўвесь дзень зь імі размаўляю – з адным, другім, трэцім, чацьвертым… Я не магу гаварыць пра гэты дзень – я магу гаварыць пра ўвесь працэс, як я ўжо казаў вашай службе Радыё Свабода – што рэфэрэндум, у прынцыпе, гэта добры дэмакратычны працэс, але павінны быць пачутыя ўсе бакі. У гэтай сытуацыі, мне здаецца, мы чулі ня ўсе бакі. Рэфэрэндум – гэта дыскусія, гэты дыспут, гэта палеміка”.
XS
SM
MD
LG