Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца наступ у Фалуджы


ФАЛУДЖА. У Фалуджы працягваецца наступ войскаў ЗША, былі нанесеныя сем авіяудараў па пазыцыях паўстанцаў. Амэрыканскія танкі і авіяцыя абстралялі ўсходнюю частку гораду. Паўстанцы адказвалі стралянінай зь мінамётаў і ракетнымі залпамі. У Фалуджы ахвярамі баявых дзеяньняў сталі чацьвёра чалавек, у іх ліку адно дзіця. Раней пераходны ірацкі ўрад заявіў, што калі ўлады Фалуджы ня выдадуць Абу Мусабу Аз-Заркаў’і ягоных паплечнікаў, пачнецца шырокамаштабны наступ на горад. Групоўка пад кіраўніцтвам тэаррыста ярданскага паходжаньня Абу Мусаба аль-Заркаўі "Таўгід валь Джыгад" заявіла, што мае сувязі з групоўкай Аль-Кайда, а таксама пацьвердзіла, што кантактуе з Аль-Кайдай што да апэрацыяў у Іраку. У Ярданіі абвешчаныя імёны 13 ваяўнікоў, якія, паводле ярданскіх уладаў, плянавалі тэрарыстычныя напады у краіне. У ліку іншых, у сьпісе – Абу Мусаба аз-Заркаўі, які паходзіць з Ярданіі, і цяпер ачольвае адну з найбольш небясьпечных экстрэмісцкіх груповак у Іраку.
XS
SM
MD
LG