Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: “Мы былі выкінутыя з выбарчага ўчастку”


Ул. інф. Кіраўніца рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ Ута Цапф, якая прыбыла ў Менск у пятніцу ў якасьці афіцыйнай назіральніцы за выбарамі ў Беларусі, ў часе спробы наведаць адзін з мясцовых выбарчых участкаў была літаральна выкінутая за дзьверы старшынёй выбаркаму.

Пра гэты інцыдэнт спадарыня Цапф паведаміла прадстаўнікам нямецкіх СМІ. Паводле словаў нямецкай парлямэнтаркі, яна і яе калегі, назіральнікі АБСЭ, сутыкнуліся ўчора таксама і зь нежаданьнем сябраў выбаркамаў адказваць на іхныя пытаньні.

“Мы адчулі надзвычайныя перашкоды ў часе сваёй працы”, паведаміла Ута Цапф. Паводле яе словаў, у часе рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў дзейнасьці афіцыйных заходніх назіральнікаў быў нанесены адчувальны ўрон. Прэзыдэнт Лукашэнка фактычна зрабіў немагчымым назіраньне паводле стандартаў АБСЭ.
XS
SM
MD
LG