Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША у Флёрыдзе пачалося датэрміновае галасаваньне


МАЯМІ (ЗША). У Сёньня у штаце Флёрыда у ЗША пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і Кангрэсу. Паводле законаў гэтага штату, выбаршчыкі могуць пачаць галасаваць за 15 дзён да дню выбараў, якія у ЗША адбудуцца 2 лістапада. Вынікі галасаваньня на паўдзённа-усходнім узьбярэжжы ЗША лічацца вырашальнымі. У ЗША незалежны кандыдат у прэзыдэнты Ральф Найдэр заявіў, што працягне перадвыбарчую кампанію. Ён праігнараваў заявы прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі, якія перасьцярагаюць, што Ральф Найдэр заберыць частку галасоў сэнатара Джона Кэры. Амэрыканская газэта NYT адкрыта падтрымала кандыдатуру ад дэмакратаў сэнатара Джона Кэры на пасаду прэзыдэнта ЗША.
XS
SM
MD
LG