Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідары Судану і чатырох суседніх краінаў папярэдзілі адносна “замежнага умяшальніцтва” у канфлікт у Дарфуры


ТРЫПАЛІ. Лідары Судану і чатырох суседніх краінаў папярэдзілі адносна “замежнага умяшальніцтва” у канфлікт у Дарфуры. Заява з’явілася пасьля саміту кіраўнікоў пяці афрыканскіх краінаў, тэма якога – крызыс у правінцыі Дарфур на захадзе Судану. У перамовах бралі удзел лідэры Судану, Эгіпту, Лібіі, Чаду і Нігэрыі. ААН прыгразіла магчымымі санкцыямі супраць Судану, калі ня будзе спынены гвалт у правінцыі Дарфур, дзе праурадавыя арабскія ваяўнікі забіваюць і прымусова высяляюць мясцовых жыхароў. Ад лютага 2000 году ў правінцыі загінулі дзесяткі тысячаў чалавек, а больш за мільён былі вымушаныя ўцякаць з родных мясьцінаў.
XS
SM
MD
LG