Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Вялікай Брытаніі: “Парушэньня я ня бачыў, але лічбы яўкі ашаламляльна высокія”


Юры Сьвірко, Менск Амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт пракамэнтаваў хаду выбараў і рэфэрэндуму беларускай службе Радыё Свабода.

(Бэнэт: ) “Я быў на 5 выбарчых участках сёньня, і яны былі жудасна добра арганізаваныя. Калі Вашае наступнае пытаньне, ці бачыў я нейкія парушэньні, – не, я ня бачыў. Усё было спакойна й мірна, і добра арганізаванае. Аднак папярэднія лічбы наконт яўкі – ашаламляльна высокія, і ніколі ў сваёй практыцы дэмакратычная краіна ня мела такой яўкі, як гэтая. І гэта прыкмета таго, што нешта няправільнае адбываецца з працэсам галасаваньня. Чаго мы б хацелі для Беларусі, дык гэта свабодных і справядлівых выбараў. І хаця я яшчэ ня бачыў, што сказалі назіральнікі АБСЭ – я нічога ня ведаю, – я думаю, што мы маем некаторыя заклапочанасьці наконт датэрміновага галасаваньня ды перасоўнага галасаваньня й ціску на людзей дзеля яўкі. Чаму я вельмі занепакоены. Вельмі шкада. Беларусь магла рухацца наперад, а яна рухаецца назад. І гэта мусіць быць вельмі прыкра ня толькі для народу Беларусі, але й для ўсіх нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG