Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне прымушалі галасаваць працоўных зь БелАЗу, якія зьбіраліся байкатаваць рэфэрэндум


Міхал Стэльмак, Менск У Жодзіне сёньня ўвечары прымушалі галасаваць рабочых БелАЗу, якія зьбіраліся байкатаваць выбары і рэфэрэндум. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па выбарчай акрузе №81 Аляксей Лапіцкі.

(Лапіцкі: ) “Гэта адбывалася ў 18 гадзін 30 хвілін. Я зь сябрамі зь БелАЗу назіралі такую карціну. Адразу ў некалькі пад’ездаў нашых дамоў беглі людзі. Тое, што начальнікі са сьпісамі людзей ходзяць па кватэрах, гэта наагул бязьмежжа. Тут меў месца чарговы этап адміністратыўнага прымусу да галасаваньня. Гэта ж закрытая інфармацыя. Вельмі нэрвова паводзіць сябе кіраўнік акруговай камісіі. Даваць такія сьпісы начальнікам, каб яны бегалі і ціснулі на людзей. На некаторых назіральнікаў перад падлікам галасоў быў ціск, хацелі выдаліць з камісіяў, скласьці на іх акты. Гэта ёсьць відавочным сьведчаньнем таго, што выбары і рэфэрэндум нельга прызнаваць свабоднымі і дэмакратычнымі”.

Гэта быў кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, які балятуецца ў Жодзінскай выбарчай акрузе №81.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG