Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая ахвяра рэфэрэндуму: назіральнік з Латвіі атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, бо на выбарчым участку на яго ўпаў партрэт Лукашэнкі


Юры Сьвірко, Менск Як паведаміў Радыё Свабода старшыня 111-й участковай выбарчай камісіі Менску Ігар Бабкоў, прысутны на гэтым участку ў менскім мікрараёне Лошыца міжнародны назіральнік з Латвіі Яніс Сіміс атрымаў траўму галавы, бо на яго зваліўся з шафы партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Назіральніка забрала хуткая дапамога з чэрапна-мазгавой траўмай.

(Бабкоў: ) ”Ён сядзеў, разгойдваўся на задніх ножках крэсла. І не ўтрымаў раўнавагі, і зэдлік — аб тую шафу-стэляж, якая стаяла ззаду ад яго. І ўпаў партрэт прэзыдэнта. Да гэтага тры гады стаяў і нікуды не падаў”.

Паводле агенцтва “Интерфакс-Запад”, хуткая дапамога Менску заявіла, што “чэрапна-мазгавая траўма была атрыманая ў выніку падзеньня на галаву мужчыны карціны”. Аднак іншыя крыніцы ў сярэдняй школе №222 мікрараёну Лошыца пацьвердзілі, што гэта быў менавіта партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG