Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове камісіі выдаляюць з участкаў назіральнікаў тых кандыдатаў, што балятуюцца супраць кандыдатаў “ад улады”


Казімір Яноўскі, Рагачоў У Рагачоўскай выбарчай акрузе №47 камісіі выдаляюць з участкаў назіральнікаў Віктара Паўлава, канкурэнта кандыдата ў дэпутаты ад улады.

Дэпутат Рагачоўскага райсавету Руслан Сталяроў назіраў за рэфэрэндумам і выбарамі на ўчастку №5 у клюбе малочна-кансэрвавага камбінату. Яшчэ ўчора старшыня ўчастковай камісіі, ён жа кіраўнік прафкаму камбінату Анатоль Старавойтаў запатрабаваў, каб дэпутат пакінуў участак – на той падставе, што ён падыходзіў да стала чальцоў камісіі й да скрыні для галасаваньня.

Аб тым, што адбылося, распавядае дэпутат Сталяроў:

(Сталяроў: ) “Я падаваў заяву. Мною быў выяўлены факт парушэньня. Скрыня падчас датэрміновага галасаваньня не прыбіралася на ноч у асобны пакой, а знаходзілася ў адным памяшканьні зь міліцыянтам. Я падышоў да старшыні камісіі й папрасіў зафіксаваць маю заяву. Ён гэта зрабіць адмовіўся”.

Сёньня акруговая камісія, якую ачольвае намесьніца старшыні райвыканкаму Рыма Ястрэмская, пагадзілася з выдаленьнем дэпутата-назіральніка.

На Піянэрскім выбарчым участку №4 камісія выдаліла таксама спадара Апсіна, давераную асобу кандыдата ў дэпутаты ад ПКБ, сьлесара заводу “Дыяпраектар” Віктара Паўлава, які зьяўляецца канкурэнтам кандыдата ад улады Міхаіла Паплаўскага.
XS
SM
MD
LG