Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне супрацоўнікі беларускай амбасады выклікалі паліцыю супраць беларускай моладзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі


Ганна Сурмач Студэнтка Кася Чэрнік стала жыве ў Празе, але зараз часова знаходзіцца ў Нямеччыне. У дзень выбараў яна была сьведкаю таго, што адбывалася каля беларускай амбасады ў Бэрліне.

Студэнтка Кася Чэрнік стала жыве ў Празе, але зараз часова знаходзіцца ў Нямеччыне. У дзень выбараў яна была сьведкаю таго, што адбывалася каля беларускай амбасады ў Бэрліне.

(Чэрнік: ) “Я зараз вучуся ў Бэрліне і пайшла паглядзець да беларускай амбасады. Там было няшмат людзей, але былі людзі, ішлі галасаваць. Мы цікавіліся, як яны галасавалі. Яны адказвалі, што ўсё было добра. Але быў такі цікавы выпадак, што ў аднаго са студэнтаў, які галасаваў, пацікавіліся, што ён тут робіць, дзе ён вучыцца і як доўга – тыя, хто выдаваў бюлетэні.

Пасьля падышла група студэнтаў ЭГУ – Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Гэта тыя студэнты, якія пасьля закрыцьця ўнівэрсытэту зараз вучацца ў Нямеччыне, іх было каля 30 чалавек. Яны пайшлі галасаваць, а мы дасталі бел-чырвона-белыя сьцягі, апранулі іх на сябе.

Там былі людзі зь беларускай амбасады, спачатку адзін чалавек выйшаў, пасьля выйшаў яшчэ нехта, яны нас фатаграфавалі.

Мы дасталі сьцягі і тады людзі з амбасады патэлефанавалі ў паліцыю. Праз 10 хвілін прыехала паліцыя, яны пра нешта доўга размаўлялі з людзьмі з амбасады. А потым падышлі да нас і папрасілі нас, каб мы адышлі далей. Яны сказалі, што яны разумеюць, якая зараз цяжкая сытуацыя ў Беларусі, але ўсё роўна просяць нас, каб мы адышлі далей ад амбасады. І нам давялося адыйсьці, мы адышлі на 2 ці 3 мэтры ад амбасады і пастаялі там яшчэ можа з паўгадзіны.

Пасьля, калі мы сыходзілі, мы зайшлі за рог амбасады і там таксама стаялі два чалавекі і было бачна, што яны там не проста так стаяць”.
XS
SM
MD
LG