Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран дамагаецца прызнаньня права на атамныя распрацоўкі


ТЭГЕРАН. Іран пацьвердзіў, што ня мае намеру пачынаць дыялёг з Эўрапескім зьвязам у справе сваёй ядзернай праграмы пакль Эўразьвяз не прызнае права Тэгерану выкарыстоўваць свае ядзерныя тэхналёгіі ў мірных мэтах. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Ірану, камэнтуючы пляны Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны прадставіць Тэгерану прапановы ў справе ўрэгуляваньня канфлікту вакол ядзерных распрацовак гэтай краіны. Міжнароднае агенцтва ў атамнай Энэргіі патрабуе, каб Іран спыніў распрацоўкі ва ўзбагачэньні ўрану. Тэгеран на гэта не пагаджаецца.
XS
SM
MD
LG