Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрозна ад назіральнікаў з СНД, іх калегі з АБСЭ ня будуць сьпяшацца з высновамі й застануцца працаваць у Беларусі да лістапада


Юры Сьвірко, Менск Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Крыстыян Штрогал сустрэўся ў нядзелю з выканаўчым сакратаром СНД Уладзімерам Рушайлам, зь якім абмяняўся думкамі пра беларускія выбары.

Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Крыстыян Штрогал сустрэўся ў нядзелю з выканаўчым сакратаром СНД Уладзімерам Рушайлам, зь якім абмяняўся думкамі пра беларускія выбары.

У той час, як дзяржаўныя СМІ цытуюць шматлікіх назіральнікаў з СНД і так званых незалежных, якія кажуць пра адсутнасьць парушэньняў і цудоўную арганізацыю галасаваньня, кіраўнік варшаўскага бюро АБСЭ сказаў: “Мы ня будзем даваць якіх-небудзь камэнтароў наконт выбараў сёньня, таму што гэтая кампанія яшчэ ня скончаная”.

Папярэдні аналіз маніторынгу АБСЭ будзе праведзены ўвечары, уначы ды ў першай палове дня панядзелка, пасьля чаго назіральная місія правядзе прэсавую канфэрэнцыю, на якой абнародуе папярэднія высновы.

Паводле Крыстыяна Штрогала, місія АБСЭ будзе працягваць працу ў Беларусі яшчэ два тыдні — да другога туру парлямэнцкіх выбараў 31 кастрычніка — будзе аналізаваць падлік галасоў і разгляд скаргаў, і толькі потым зробіць канчатковую справаздачу.
XS
SM
MD
LG