Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота з участку ў Менску: людзям выдавалі бюлетэні з птушачкай “За”


Альгерд Невяроўскі, Менск Першую прэсавую канфэрэнцыю раніцай 17 кастрычніка старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пачала зь інфармацыі, якую прачытала на сайце беларускай “Свабоды” — пра тое, што фотакарэспандэнт сфатаграфаў 16 кастрычніка на выбарчым участку ў менскай школе №4 стос рэфэрэндумных бюлетэняў з прадстаўленымі значкамі ў квадраціку “За”.

Вось што сказала з гэтай нагоды Лідзія Ярмошына:

(Ярмошына: ) “Назіральнікі знайшлі нейкія бюлетэні за ўдзел у рэфэрэндуме ў школе №4 гораду Менску, дзе стаяў знак “За”. Адразу магу сказаць — гэтая інфармацыя не пацьвердзілася. Ні старшыні ўчастковай камісіі, ні тым назіральнікам, якія прысутнічалі на гэтым участку, нічога пра гэты факт невядома”.

Фотакарэспандэнт, які зьняў запоўненыя рэфэрэндумныя бюлетэні, перадаў свае здымкі Беларускай службе Радыё Свабода. Словы Лідзіі Ярмошынай ён пракамэнтаваў так:

(Фотакарэспандэнт: ) “Я бачыў гэта на свае вочы, і гэта бачыла мая камэра. Усе могуць убачыць здымкі”.

***

fake ballot

fake ballot

fake ballot

fake ballot

fake ballot

fake ballot
XS
SM
MD
LG