Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая кампанія па Менскай сельскай акрузе №84 праходзіла з парушэньнямі


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць На Меншчыне хворыя Атолінскага шпіталю ўхвалілі ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі балятавацца на трэці тэрмін. Аднак у цэлым выбарчая кампанія ў гэтай акрузе праходзіла са шматлікімі парушэньнямі.

У Менскай сельскай акрузе №84 першыя вынікі галасаваньня былі абвешчаныя на выбарчым участку ў вёсцы Атоліна. Вось што распавёў пра гэтыя вынікі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ у гэтай акрузе Юрась Зянковіч:

(Зянковіч: ) “Паводле дадзеных камісіі, на гэтым участку 81% выбарцаў аддаў свой голас за тое, каб Лукашэнка мог балятавацца на трэці тэрмін. Але пры гэтым трэба зьвярнуць увагу, што на гэтым участку усяго 222 выбарцы, у асноўным ляжачыя хворыя. Да іх камісія прыйшла са скрынямі і яны вельмі хутка прагаласавалі. Кандыдат ад улады Дзялендзік атрымаў 64% галасоў, аднак зноў жа трэба ўлічваць, што пэнсіянэры–гэта яго асноўны электарат. Я атрымаў 19 галасоў “за”, гэта каля 10%”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць вынікі галасаваньня на гэтым участку паказальнымі для ўсяе акругі?”

(Зянковіч: ) “Гэты ўчастак ня ёсьць паказальным. Бо тут у асноўным галасуюць пэнсіянэры, якія знаходзяцца ў шпіталі. Я лічу, што рэальныя вынікі будуць па рэфэрэндуме працэнтаў на 20 ніжэй, чымсьці на гэтым участку. Самыя вялікія парушэньні у нас выяўленыя на 14-м участку ў вёсцы Трасьцянец. Там ужо складзены два акты падчас датэрміновага галасаваньня. Зараз паўтараецца тое ж самае–выдача ў адны рукі па некалькі бюлетэняў”.
XS
SM
MD
LG