Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На берасьцейскім рэчавым рынку затрыманы сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Славамір Грыгаровіч


Алег Супрунюк, Берасьце Спадар Грыгаровіч распаўсюджваў улёткі, якія заклікаюць да байкоту выбараў і рэфэрэндуму.

Пасьля затрыманьня міліцыянты адвезьлі Славаміра Грыгаровіча ў Маскоўскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратакол за распаўсюд друкаваных выданьняў, якія ня маюць выходных зьвестак і нясуць шкоду інтарэсам дзяржавы.

Спадар Грыгаровіч вядомы ў Берасьці тым, што ёсьць адзіным кіроўцам гарадзкога аўтобусу, які робіць абвесткі аб прыпынках па-беларуску. Цяпер ён не выключае, што неўзабаве будзе звольнены з працы.
XS
SM
MD
LG