Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заяўляе пра масавыя парушэньні ўладамі Выбарчага кодэксу


Валер Каліноўскі, Менск Лідэры апазыцыі заявілі, што парушэньні сьведчаць пра выкананьне ўладай папярэдне складзенага пляну выбарчай кампаніі. Прадстаўнікі кааліцыі Пяцёрка плюс” канстатавалі, што ў дзень галасаваньня працягвалася актыўная агітацыя за рэфэрэндум у дзяржаўных СМІ, на вуліцах, што ўлады абмяжоўваюць правы партыйных назіральнікаў. Найбольшую заклапочанасьць апазыцыі выклікаў вялікі адсотак датэрміновага галасаваньня, які ў асобных акругах даходзіць да паловы выбаршчыкаў.

Лідэр БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што ў ягонай акрузе цягам папярэдняга галасаваньня не апячатваліся скрыні для бюлетэняў. Паводле лідэра ПКБ Сяргея Калякіна, назіральнікі ад партыяў ня могуць атрымаць зьвестак ні аб колькасьці выбаршчыкаў, ні аб іх яўцы.

Асаблівае абурэньне лідэраў апазыцыі выклікала публікацыя ў дзяржаўных СМІ вынікаў сацапытаньня (так званага “экзыт-полу”) праўрадавых структураў у час, калі ідзе галасаваньне. Гаворыць Сяргей Калякін:

(Калякін: ) “Мы бачым, што сытуацыя разьвіваецца паводле вызначанага пляну. Дарэчы, 82%, які даў экзыт-пол БРСМ, пацьвярджаюць тыя лічбы, якія мы атрымалі, што 62% ад агульнай колькасьці выбарцаў прагаласуюць за”.

Сяргей Калякін заявіў, што ўлады ўжо распачалі кампанію з мэтай забесьпячэньня патрэбнай ім яўкі, што іх прадстаўнікі пайшлі па кватэрах, па вуліцах езьдзяць агітацыйныя машыны. Нечаканую інфармацыю паведаміла Людміла Гразнова — пра тое, што на ўчастку для галасаваньня ва ўнівэрсытэце замежных моваў прагаласвала болей грамадязнаў, чым унесена ў сьпісы.

Лідэр БСДП “Народная грамада” Мікола Статкевіч таксама заўважыў, што шмат выбаршчыкаў у ягонай акрузе таксама ня ўнесена ў сьпісы, што працягваецца ціск на назіральнікаў ад партыі:

(Статкевіч: ) “Нашыя выбары ў нечым нагадваюць такі рытуал, які праводзіць улада, нешта накшталт скокаў туземцаў вакол вогнішча голымі падчас поўні. Гэты рытуал на ўладу, на яе замяняльнасць ніяк не ўплывае”.

Мікола Статкевіч заяўляе, што высокі працэнт папярэдняга галасаваньня дае перавагу праўладным кандыдатам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG