Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт на выбарчым участку ў Жодзіне


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Жодзіне сёньня ўвечары адбыўся інцыдэнт на выбарчым участку №16. У гэтым горадзе, апроч рэфэрэндуму й выбараў у Палату прадстаўнікоў, праходзяць і давыбары ў гарадзкі Савет – падчас леташніх выбараў у мясцовыя органы ўлады ў многіх жодзінскіх акругах не былі абраныя дэпутаты.

У адной з такіх акругаў балятуецца кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін. Вось што ён расказаў у інтэрвію нашаму карэспандэнту:

(Валчанін: ) “А 19-й гадзіне я прыйшоў на выбарчы ўчастак паглядзець, як там зачыняюцца дзьверы. Назіральнікі мае выйшлі. Але дзьверы ў памяшканьне знутры й звонку камісія зачыніла. І там засталася камісія з супрацоўнікам міліцыі. Мы паведамілі пра гэта намесьніку старшыні гарвыканкаму. Заявілі яму, што так, каб там камісія заставалася, рабіць нельга. Прыехаў начальнік міліцыі Мікалай Мікалаевіч Кірык і навёў парадак. Камісія выйшла, усё заплямбавалі, а мы – я й мае назіральнікі – будзем усю ноч хадзіць вакол участку і ахоўваць. Каб тут ня здарылася фальсыфікацыі”.

Гэта быў Аляксандар Валчанін, кандыдат у дэпутаты Жодзінскага гарадзкога Савету, давыбары ў які, нагадаю, праходзяць адначасова з рэфэрэндумам і парлямэнцкімі выбарамі.

Што рабілі сябры камісіі за зачыненымі дзьвярыма да прыезду міліцыі – невядома.
XS
SM
MD
LG