Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з нагоды рэфэрэндуму працоўны аўрал


Юры Сьвірко, Менск У гэтыя хвіліны, позьнім суботнім вечарам, дарожныя рабочыя кладуць асфальт у пачатку вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Менску. Яны кажуць, што кіраўніцтва загадала “скончыць усё да рэфэрэндуму”.

Рабочыя скардзяцца, што вымушаныя працаваць у сьвятле ліхтароў. Сёньня ж у пачатку гэтай вуліцы ўсталявалі новы сьвятлафор.

Акрамя таго, шматлікія кіяскёркі “Белсаюздруку” рыхтаваліся сёньня да працы ў нядзелю – з нагоды рэфэрэндуму кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Падгайны скасаваў выходны й загадаў выкласьці 17 кастрычніка на вітрыну кожнага газэтнага шапіка тавары шырокага спажываньня.

Кіяскёркі паскардзіліся Радыё Свабода, што вымушаныя на месца часопісаў выстаўляць розныя флямастэры ды іншыя канцтавары, а ў панядзелак аднаўляць ранейшую раскладку.
XS
SM
MD
LG