Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ў Быхаве затрымала польскую журналістку


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Быхаўскія міліцыянты затрымалі сёньня польскую журналістку Ганну Гарасімовіч. Спадарыня Ганна, якая прадстаўляе “Інфарматар культуральны”, езьдзіла на выбарчыя ўчасткі Быхаўскай акругі разам з групай падтрымкі кандыдата ў дэпутаты парлямэнту ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кірыла Шарапкіна.

Ганна Гарасімовіч на ўчастках цікавілася, колькі людзей прагаласавала датэрмінова і кожным разам, паводле журналісткі, гэтае простае пытаньне моцна нэрвавала чальцоў выбарчых камісіяў.

На участак у Быхаўскім раённым шпіталі пад’ехалі міліцыянты і прапанавалі спадарыні Ганьне праехаць зь імі ў аддзяленьне. Яны выпытвалі ў журналісткі, хто яна, адкуль, якую мае візу і чаму цікавіцца галасаваньнем.

“Нічога страшнага там не было”, сказала Ганна Гарасімовіч. “Але я моцна зьдзіўлялася, калі мне казалі, што нельга цікавіцца. Чаму ў свабоднай краіне не дазваляецца цікавіцца, як галасуюць людзі?”

Увогуле быхаўскія міліцыянты пратрымалі польскую журналістку болей за гадзіну. Што датычыцца датэрміновага галасаваньня, то, паводле кіраўніка выбарчага штабу кандыдата Кірыла Шаракіна Ўладзімера Шанцава, у некаторых участковых камісіях з гордасьцю заяўлялі, што прагаласавала ўжо больш за палову выбаршчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG