Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску падтрымалі першы палітычны флэш-моб


Браніслава Станкевіч, Віцебск Сцэнар акцыі быў наступны: усе ўдзельнікі мусілі выйсьці а 17-й гадзіне на плошчу Свабоды з чорнай стужкай на рукаве на знак таго, што на абвешчаным рэфэрэндуме адбываецца гвалт над беларускай Канстытуцыяй.

Абвесткі пра флэш-моб яшчэ ўчора былі расклееныя каля ўсіх навучальных установаў Віцебску, аднак да сёньня іх амаль не засталося. Паведамленьні пра акцыю перадаваліся вусна ды праз Інтэрнэт.

А 17-й на плошчы Свабоды сабралася каля трыццаці чалавек, за якімі цягам гадзіны назіралі міліцыянты з чатырох легкавікоў.
XS
SM
MD
LG