Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыўся нафтаправод, які вядзе з Баку праз Грузію ў турэцкі порт Чэйган


БЭЮК КІСІК, АЗЭРБАЙДЖАН: Лідэры Азэрбайджану і Грузіі ўзялі сёньня ўдзел у цырымоніі спалучэньня сваіх частак нафтаправоду. Ён пралягае ад Баку праз Грузію да турэцкага порту Чэйган. Паводле прэзыдэнта Азэрбайджану Ілхама Аліева, нафтаправод прынясе вялікую фінансавую карысьць і дапаможа ў аднаўленьні рэгіянальнай бясьпекі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі адзначыў, што “некаторыя сілы спрабавалі заблякаваць гэты праект, але гэта ім не ўдалося” – ён меў на ўвазе Расею, якая выступала супраць пабудовы нафтаправоду, паколькі ў ёй удзельнічалі Злучаныя Штаты. Пабудова грузінскай часткі нафтаправоду мае быць завершаная ў сакавіку наступнага году. Нафтаправод разьлічаны на перапампоўваньне аднаго мільёна барэляў нафты ў дзень.
XS
SM
MD
LG