Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія вінаваціць Расею ў сакрэтнай вайсковай місіі ў Абхазіі


ТБІЛІСІ. Грузія абвінаваціла Расею ў сакрэтным накіраваньні некалькіх сотняў вайскоўцаў сваіх элітных сілаў ў Абхазію. Міністэрства абароны Грузіі заклікала Крэмль неадкладна вывесьці расейскія сілы з Абхазіі і перасьцерагло, што крок Расеі можа яшчэ болей дэстабілізаваць абстаноўку ў рэгіёне. У пачатку кастрычніка ў Абхазіі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, які абвастрылі палітычны крызыс у рэспубліцы. На выбарах перамог апазыцыйны кандыдат Сяргей Бакапш, аднак урадавы кандыдат Раул Хаджымба лічыць, што вынікі выбараў былі сфальшаваныя, і запатрабаваў правесьці новае галасаваньне. З пачатку 1990-х гадоў Абхазія пры падтрымцы з боку Расеі дэ-факта карыстаецца поўнай незалежнасьцю ад Грузіі.
XS
SM
MD
LG