Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае МЗС прыняло заяву наконт Паўднёвай Асэціі


МАСКВА. Расея пакідае за сабою права прадпрыняць любыя крокі, каб захаваць жыцьцё й бясьпеку міратворчага кантынгенту ў Паўднёвай Асэціі. У заяве расейскага МЗС выказваецца занепакоенасьць нядаўнімі атакамі супраць расейцаў, грузінаў і салдатаў Паўдзённай Асэціі. На мінулым тыдні загінулі два асэцінскія міратворцы. Міратворчыя сілы назіраюць за выкананьнем спыненьня агню, якое фармальна закончыла вайну паміж Грузіяй і Паўднёвай Асэціяй. Ў чэрвені Грузія накіравала ў сэпаратысцкую рэспублікі свае сілы, што толькі абвастрыла абстаноўку ў рэгіёне. З таго часу загінула 6 грузінскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG