Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея далучыцца да Арганізацыі Цэнтральнаазіяцкага супрацоўніцтва


ДУШАНБЭ. Расея паведаміла, што яна мае намер далучыцца да Арганізацыі Цэнтральнаазіяцкага супрацоўніцтва. Па дарозе з Кітаю прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыбыў сёньня ў Таджыкістан, дзе ён падпіша пратакол аб далучэньні да гэтай арганізацыі. Яна была створаная 10 гадоў таму Кыргызстанам, Таджыкістанам, Узбэкістанам і Туркмэністанам дзеля каардынацыі высілкаў у галіне інтэграцыі й бясьпекі. Расея зацікаўленая ў большай прысутнасьці ў рэгіёне з таго часу, як там разьмясьцілі свае базы ЗША дзеля вайсковай апэрацыі ў Афганістане. Летась Расея ўсталявала сваю базу ў Кыргызстане, а заўтра адбудзецца адкрыцьцё яшчэ адной расейскай базы ў Таджыкістане.
XS
SM
MD
LG