Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбухі каля пяці хрысьціянскіх храмаў ў Багдадзе


БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку дало шыіцкім паўстанцам з багдадзкага кварталу Садр яшчэ два дні на здачу зброі. Паўстанцы, верныя шыіцкаму духоўнаму лідэру Аль-Садру, павінны былі скласьці зброю ў замен за грашовую кампэнсацыю да ўчорашняга дня. Адказнасьць за бясьпеку ў шыіцкай частцы Багдаду пяроймуць ірацкія сілы бясьпекі. Сёньня раніцай адбыліся выбухі каля пяці хрысьціянскіх храмаў ў Багдадзе. У выніку 6-га выбуху, які стаўся па-за сталіцай, загінуў адзін чалавек. Амэрыканскія сілы зьмякчылі меры бясьпекі вакол Фалуджы. Цягам некалькіх дзён сілы ЗША З дапамогай паветраных удараў і артылерыйскага абстрэлу спрабуюць здушыць супраціў суніцкіх паўстанцаў ў горадзе.
XS
SM
MD
LG