Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Канстытуцыяй у Наваполацку


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Сёньня а 17-й гадзіне група навапалоцкіх маладзёнаў зладзіла на цэнтральным гарадзкім пляцы сымбалічны акт разьвітаньня з Канстытуцыяй.

Восем чалавек – у асноўным, студэнты Полацкага ўнівэрсытэту – выйшлі на пляц Будаўнікоў з чорнымі павязкамі на руках і сорак хвілінаў у поўным маўчаньні стаялі шыхтом. Міліцыянтаў на пляцы не было, і акцыя прайшла без эксцэсаў.

Як засьведчылі яе арганізатары, гэта быў не псыхадэлічны пэрформанс, а сапраўднае разьвітаньне моладзі з Канстытуцыяй і апошнімі спадзеўкамі на дэмакратычнае разьвіцьцё краіны. Нагодай дзеля такога разьвітаньня сталіся захады ўнівэрсытэцкага рэктарату па мабілізацыі студэнтаў на датэрміновае рэфэрэндумнае галасаваньне.
XS
SM
MD
LG