Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява расейскага “Саюзу правых сіл” у сувязі з рэфэрэндумам


Віталь Цыганкоў, Прага Фэдэральная палітычная Рада расейскага “Саюзу правых сіл” (СПС) прыняла заяву “Аб дэмакратыі ў Беларусі” ў сувязі з правядзеньнем 17 кастрычніка ўсебеларускага рэфэрэндуму.

“Для Расіі надзвычай важна, каб нашы бліжэйшыя суседзі былі дэмакратычнымі дзяржавамі, кіраўнікі якіх праводзілі б адказную і прадказальную палітыку, дружалюбную для Расіі, што адпавядала б эўрапейскім стандартам дэмакратыі і правоў чалавека”, гаворыцца ў заяве. “Гэта вельмі важна ў той час, калі ў самой Расіі акрэсьліўся адкат ад дэмакратычных заваёваў, калі Крэмль пад выглядам барацьбы з тэрарызмам пайшоў на згортваньне фэдэралізму і народаўладзьдзя”.

СПС лічыць, што рэфэрэндум “аб магчымасьці трэцяга тэрміну прэзыдэнта Лукашэнкі зьяўляецца самым грубым парушэньнем Канстытуцыі й законаў Рэспублікі Беларусь, беспрэцэдэнтнай для сучаснай Эўропы спробай усталяваць пажыцьцёвае кіраваньне”.

“Выклікае зьдзіўленьне адсутнасьць афіцыйнай пазыцыі Расіі ў пытаньні аб легітымнасьці рэфэрэндуму і ходзе выбараў у Беларусі”, зазначана ў дакумэнце. Кіраўніцтва СПС патрабуе ад прэзыдэнта Расіі выкарыстаць увесь уплыў Расійскай Фэдэрацыі з мэтай недапушчэньня пажыцьцёвага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.

На прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 15 кастрычніка адзін з кіраўнікоў СПС Барыс Нямцоў зазначыў, што, на ягоную думку, канчатковы вынік рэфэрэндуму залежыць ад пазыцыі Масквы. “Калі Пуцін прамаўчыць, гэта будзе самая вялікая гістарычная перамога Лукашэнкі, і ягоны рэжым будзе пажыцьцёвым”, лічыць Нямцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG