Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За 15 дзён да выбараў у Ўкраіне спынена распаўсюджаньне інфармацыі пра папулярнасьць кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта


КІЕЎ. Зь сёньняшняга дня ўкраінскім СМІ забаронена распаўсюджваць інфармацыю пра папулярнасьць кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Такія абмежаваньні прадугледжаныя законам аб выбарах і ўступаюць ў сілу за 15 дзён да дня выбараў. “Сродкам масавай інфармацыі ўсіх формаў ўласнасьці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Ўкраіны, забараняецца на працягу апошніх 15 дзён перад днём выбараў распаўсюджваць інфармацыю аб выніках апытаньняў грамадзкай думкі адносна кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны”, гаворыцца ў законе. Забарона будзе зьнятая ад моманту закрыцьця выбарчых участкаў 31 кастрычніка – тады можна публікаваць вынікі апытаньняў на выбарчых участках у дзень галасаваньня.
XS
SM
MD
LG