Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран разглядае магчымасьць на некаторы час прыпыніць узбагачэньне ўрану


ТЭГЕРАН. Іран будзе працягваць працу над сваімі ядзернымі праграмамі, аднак разглядае магчымасьць на некаторы час прыпыніць узбагачэньне ўрану. Прадстаўнік нацыянальнай службы бясьпекі Госэін Мусаўян заявіў, што Тэгеран улічыць любую эўрапейскую прапанову, якая прызнае права Ірана на распрацоўку мірных ядзерных праграмаў з улікам міжнародных патрабаваньняў. З прапановай кампэнсацыі за адмаўленьне Ірана ад узбагачэньня ўрана зьбіраюцца афіцыйна выступіць Вялікабрытанія, Францыя й Нямеччына. У пятніцу сытуацыю з ядзернымі праграмамі Ірана абмеркавалі ў Вашынгтоне прадстаўнікі гэтак званай “васьмёркі” разьвітых краінаў.
XS
SM
MD
LG