Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад канца верасьня ў выніку ізраільскай апэрацыі ў паласе Газы загінула 129 палестынцаў


ДЖАБАЛІЯ. Сёньня ў паласе Газы памёр яшчэ адзін паранены палестынец – такім чынам, з пачатку ізраільскай апэрацыі у канцы верасьня, загінула ў агульнай колькасьці 129 палестынцаў. Ізраільскія ўдары, нанесеныя ў адказ на ракетны абстрэл габрэйскіх пасяленьняў, канцэтраваліся на лягеры для ўцекачоў Джабалія, а таксама гарадох Бэйт Ганун і Бэйт Лагія. Праваабарончы палестынскі цэнтар к Газе паведаміў, што ў часе ізраільскай апэрацыі былі разбураныя 80 палестынскіх дамоў і дзесяткі крамаў ды публічных аб’ектаў. Учора пасьля 17-дзённай апэрацыі Ізраіль пачаў паступовы вывад сваіх сілаў. Дараднік ізраільскага прэм’ера Ранан Гісін паведаміў, што не плянуецца поўнага вываду, але хутчэй за ўсё іхная перадысьлякацыя.
XS
SM
MD
LG