Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кватэры лідзкіх гаспадароў, у якіх спынялася Марына Багдановіч


Альгерд Невяроўскі, Менск У лідзкай кватэры, дзе жыла былая кандыдатка па гэтаму гораду ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марына Багдановіч 15 кастрычніка адбыўся ператрус. Яго арганізавалі невядомыя людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі мясцовай жыльлёва-эксплюатацыйнай службы. Невядомыя канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы былой кандыдаткі. Марына Багдановіч гаворыць, што гэтая акцыя ёсьць помстай спэцслужбаў людзям, якія падтрымлівалі яе ў часе кампаніі.

У кватэру да гаспадыні, дзе ў часе сваёй выбарчай кампаніі жыла Марына Багдановіч, 15 кастрычніка прыйшло некалькі чалавек, якія прадставіліся супрацоўнікамі мясцовага ЖЭСу. Пагражаючы пляменьніку гаспадыні выключэньнем з тэхнікуму, гэтыя людзі патрабавалі паказаць, дзе знаходзяцца агітацыйныя матэрыялы Марыны Багдановіч. У выніку несанкцыянаванага ператрусу былі канфіскаваныя выбарчыя ўлёткі спадарыні Багдановіч, а таксама некалькі дзесяткаў паветраных балёнікаў з антырэфэрэндумнай агітацыяй.

Вось што сказала з гэтай нагоды сама Марына Багдановіч:

(Багдановіч: ) “Хочуць запалохаць усіх людзей, якія хоць неяк мне дапамагалі. Тых, у каго я спынялася, тых, хто дапамагаў мне расклейваць улёткі, хто разносіў іх па хатах – яны ўсіх іх зараз проста запалохваюць”.

Марыну Багдановіч зьнялі з рэгістрацыі 13 кастрычніка за тое, што ў сваім радыёвыступе яна нібыта паклёпнічала на Аляксандра Лукашэнку. Паводле старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, справа Багдановіч будзе перададзеная у пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG