Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: “Ці лічыце Вы, што ў прыхільнікаў і праціўнікаў падаўжэньня паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі былі аднолькавыя магчымасьці для агітацыі?”


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем наша карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Ці лічыце Вы, што ў прыхільнікаў і праціўнікаў падаўжэньня паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі былі аднолькавыя магчымасьці для агітацыі?”

(Спадар: ) “Агітацыя “за” была нашмат большай. Варта толькі прайсьціся па горадзе – паўсюль плякаты. Той жа спэцвыпуск “Советской Белоруссии”, які ўчора ўсім кінулі ў паштовыя скрыні. Відавочна, што для ўлады гэта жэст адчаю. Ня думаю, што Лукашэнка на 100 адсоткаў разьлічвае на перамогу, бо інакш бы не было ўсяго гэтага”.

(Спадар: ) “Канешне, аднолькавых умоваў не было. Нармальны чалавек проста павінен бачыць, што ў тэлевізіі, і па радыё, і ў дзяржаўных мэдыях уся агітацыя ішла толькі на карысьць спадара Лукашэнкі. Гэты ўжо ўсім вядомы ролік, дзе, калі ты галасуеш “за”, то галасуй так, а калі супраць – невядома як”.

(Спадар: ) “Думаю, што былі, бо прадстаўнікі розных дзяржаваў назіралі за гэтым”.

(Спадар: ) “Ніхто нас не агітаваў”.

(Спадарыня: ) “Абсалютна былі не аднолькавыя. Было чуваць толькі аднаго прэзыдэнта – выбару не было ў народа”.

(Спадарыня: ) “Я праляжала месяц у клініцы, і таму ўсім аднолькавыя былі магчымасьці”.

(Спадар: ) “Нават калі правільна галасаваць, і правільна лічыць галасы, усё адно – Аляксандар Рыгоравіч пераможа”.

(Спадар: ) “Я лічу, што Аляксандар Рыгоравіч нікому ня даў нават шанцу выступіць супраць і выказаць свой пункт гледжаньня”.

(Спадарыня: ) “На мой погляд, мы ня мелі магчымасьці атрымаць дастатковую інфармацыю, і таму інфармацыя была данесеная да нас толькі з аднаго боку – праз афіцыйны тэлеканалы і сродкі масавай інфармацыі”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што не, бо не было чуваць, хто “супраць”, а толькі ўсе “за”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што не. Можа, таму што ніхто ня ведае, чаго канкрэтна Лукашэнка дамагаецца, і ніхто таксама ня ведае, што будзе пры іншай ўладзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG