Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэлігійны лідар Фалуджы заклікаў да пратэстаў супраць ваеннай апэрацыі


БАГДАД. Каля тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў, а таксама ірацкія сілы пры падтрымцы танкаў, займаюць пазыцыі вакол горада Фалуджа, дзе хаваюцца ваўнікі з групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаўі. У выніку авіяудараў па пазыцыях ваяўнікоў загінулі як найменей пяцёра чалавек, 16 параненыя. Мэта апэрацыі – пазбавіць паўстанцаў магчымасьцяў ладзіць тэрарыстычныя замахі. Рэлігійны лідар з Фалуджы Шэйх Махмуд Абдэл Азіз заклікаў сёньня да пратэстаў супраць амэрыканскай ваеннай апэрыцыі. У Багдадзе у выніку бомбавага нападу самагубцы з аўтамабілю загінулі 10 цывільных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG