Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі старшыню наваполацкай філіі “Грамады” за “няправільныя” ўлёткі


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак У Наваполацку падчас распаўсюду ўлётак “Не трэцяму тэрміну!” работнікамі міліцыі затрыманы старшыня наваполацкай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Ігар Валяеў.

Ва ўлётках, якія распаўсюджваў спадар Валяеў, была пазначаная друкарня і агульны наклад, але, як заявілі міліцыянты, гэтага недастаткова, бо мусілі быць пазначаныя таксама замоўцы друкаванай прадукцыі й нумар замаўленьня. На гэтай падставе грамадоўца даставілі ў пастарунак і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні: распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак. 28 кастрычніка затрыманы мусіць зьявіцца на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму, якая і вызначыць меру пакараньня.

Адначасова сёньня ў паштовыя скрыні навапалачанаў паштавікі ўкінулі адмысловы выпуск газэты “Советская Белоруссия” з агітацыйнымі матэрыяламі да рэфэрэндуму, а днём раней туды патрапілі нумары аддрукаванай масавым накладам гарвыкамаўскай “Новай газэты” з матэрыяламі аналягічнага характару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG