Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апэрацыя сухапутных войскаў у Фалуджы


ФАЛУДЖА. Каля тысячы амэрыканскіх жаўнераў, а таксама ірацкія сілы пры падтрымцы танкаў, накіраваліся ў бок пазыцыяў паўстанцаў у горадзе Фалуджа – цэнтры супраціву ірацкіх паўстанцаў. Паводле прадстаўнікоў амэрыканскага камандаваньня, мэта апэрацыі – пазбавіць паўстанцаў магчымасьцяў ладзіць тэрарыстычныя замахі. Такія, як тыя, што адбыліся ўчора ў “зялёнай зоне” Багдаду – дзе знаходзяцца амэрыканскія і ірацкія ўрадавыя будынкі. У выніку двух выбухаў загінулі прынамсі 5 чалавек. Адказнасьць за замахі ўзяла на сябе групоўка Абу Мусабы аз-Заркаў’і, чые прыхільнікі і знаходзяцця цяпер у Фалуджы. Напярэдадні гэты горад бамбаваўся з паветра – загінулі прынамсі 8 чалавек, а больш за 20 – параненыя.
XS
SM
MD
LG