Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульмане адзначаюць пачатак Рамадану


РЫЯД. Мільёны мусульманаў ва ўсім сьвеце адзначаюць сёньня пачатак сьвятога месяцу рамадан. Кароль Савудаўскай Арабіі Фахід і прыц Абдула зьвярнуліся да сваіх падданых з заклікам шанаваць усе патрабаваньні ісламу, які не дае згоды на экстрэмізм і тэрарызм. Рамадан – дзевяты месяц ў месячным календары, калі, паводле ісламскага веравучэньня, прароку Махамэду быў дараваны тэкст сьвятой кнігі мусульманаў – Карану.
XS
SM
MD
LG