Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 палестынцаў загінулі цягам ізраільскай апэрацыі ў Газе


ГАЗА. Паводле ўладаў Ізраілю, больш за 100 палестынцаў загінулі цягам 16-ці дзённай ізраільскай вайсковай апэрацыі ў паласе Газа. Сёньня раніцай ў выніку авіяўдару забітыя двое ваяўнікоў з групоўкі “Брыгады пакутнікаў аль-Аксы”. Як паведаміў намесьнік міністра абароны Ізраілю Зэў Баім, войска будзе часткова адкліканае з лягэру палестынскіх уцекачоў Джабалія, але ў асноўным апэрацыя будзе працягвацца. Ізраільскія жаўнеры спрабуюць спыніць ракетныя абстрэлы Ізраілю з палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG