Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 20 грамадзянаў КНДР папрасілі прытулку ў Паўднёвай Карэі


ПЭКІН. У сталіцы Кітаю каля 20 грамадзянаў Паўночнай Карэі папрасілі прытулку ў паўднёвакарэйскім консульстве. Ад 2002 году сотні грамадзянаў КНДР усяляк спрабуюць перабрацца ў Паўднёвую Карэю, дзе ім гарантаваны прыём. Пэкін, паводле дамоўленасьці з Пхэньянам, павінен выдаваць нелегальным эмігрантам паўночнакарэйскім уладам. Кітайскія ўлады, аднак, вельмі часта не перашкаджаюць уцекачам перабрацца ў Паўднёвую Карэю, выкарыстоўваючы дыпляматычныя прадстаўніцтвы трэціх краінаў.
XS
SM
MD
LG