Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хамід Карзай лідэрам прэзыдэнцкіх выбараў паводле папярэдніх падлікаў


КАБУЛ. Паводле папярэдніх падлікаў, цяперашні лідэр Аўганістану Хамід Карзай, атрымлівае перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах, што адбыліся ў мінулую суботу. Пасьля таго, як былі падлічаныя каля 26 тысячаў галасоў з 5 правінцыяў, аказалася, што 59% зь іх – за Карзая, за былога міністра адукацыі Юнуса Кануні – 17%, а за вядомага вайсковага камандзіра Абдула Рашыа Дустума – 13%. Канчатковыя вынікі выбараў у Аўганістане будуць вядомыя напрыканцы кастрычніка.
XS
SM
MD
LG