Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад імя кандыдата БНФ у Горадні распаўсюдзілі фальшывыя ўлёткі “Беларусь толькі для беларусаў”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Гарадзенскай Занёманскай акрузе N51 Мікола Воран сёньня падаў заяву ў Кастрычніцкую раённую пракуратуру гораду. Ён просіць выявіць невядомых, якія ад яго імя распаўсюдзілі ў горадзе правакацыйную ўлётку.

У прыватнасьці, у фальшывай улётцы гаворыцца, што “на Беларусі будзе ўсё толькі для беларусаў”, калі яго абяруць дэпутатам. А гэта можна расцэньваць як распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.

Сваю заяву Мікола Воран таксама накіраваў у Цэнтарвыбаркам і ў акруговую камісію. Ён зьяўляецца вылучэнцам ад партыі БНФ, а ягоным канкурэнтам — цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Камянецкі.
XS
SM
MD
LG