Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У шпіталях выбарчыя бюлетэні будуць выдаваць па мэдычных картах хворых


Юры Сьвірко, Менск Пацыенты клінік “маюць магчымасьць зарэгістравацца й атрымаць бюлетэнь для галасаваньня, прадставіўшы мэдычную карту стацыянарнага хворага”, паведаміла агенцтва БелТА.

Як ужо інфармавала Радыё Свабода, Цэнтарвыбаркам ухваліў пастанову выдаваць выбарчыя й рэфэрэндумныя бюлетэні па несапраўдных пашпартах старога ўзору, пэнсійных пасьведчаньнях, вайсковых і студэнцкіх білетах. Аднак мэдычныя карты ў гэтай пастанове ня згадваліся. Паводле прэсавай сакратаркі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольгі Бартман, у стацыянарах будзе працаваць 261 выбарчы ўчастак.
XS
SM
MD
LG