Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерную праграму Ірану разглядаюць прадстаўнікі G-8


ВАШЫНГТОН. Сёньня пачынаецца сустрэча прадстаўнікоў краінаў гэтак званай “Вялікай васьмёркі” – сямі найбольш індустрыяльна разьвітых краінаў сьвету й Расеі. На парадку дня будзе абмеркаваньне ядзернай праграмы Ірану. Спэцыялісты гавораць, што наўрад ці па выніках сустрэчы будуць прынятыя нейкія сур’ёзныя рашэньні. Тым часам ў Вене вядзецца падрыхтоўка да паседжаньня Рады дырэктараў МАГАТЭ. На паседжаньні, як мяркуецца, Злучаныя Штаты заклікаюць да перадачы гэтак званага ядзернага дасье Ірану на разгляд у Раду бясьпекі ААН. Тэгеран заяўляе, што ўсе яго ядзерныя праграмы носяць выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG