Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат партыі БНФ заяўляе, што кіраўніцтва БелАЗу сарвала сустрэчу з працоўным калектывам


Міхал Стэльмак, Менск Кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, які балятуецца ў Жодзінскай выбарчай акрузе №81, зьвярнуўся ў пракуратуру і акруговую камісію са скаргай на дзеяньні кіраўніцтва Беларускага аўтазаводу.

Як патлумачыў спадар Лапіцкі нашаму радыё, 14 кастрычніка заводзкае начальства сарвала яму сустрэчу з рабочымі прадпрыемства:

(Лапіцкі: ) “Адказным за арганізацыю такіх сустрэчаў быў прызначаны начальнік аддзелу кадраў БелАЗу Якубовіч Станіслаў Эдуардавіч. Мы зь ім узгаднілі гэтыя дні. Яшчэ ўчора ўвечары я адаслаў заяву. Але я абсалютна ня ведаў, што, аказваецца, у цэху электрамэханічных трансьмісій зьбіраюцца людзі. І яны зьбіраюцца быццам бы на сустрэчу са мной як кандыдатам у дэпутаты. Атрымалася сытуацыя, якая нагадвае правакацыю. Людзі дэзынфармаваныя, што вось на сустрэчу Аляксей Лапіцкі нібыта не пажадаў зьявіцца. Заводзкае начальства за мяне вырашае, што мне дастаткова для агітацыі, а чаго – не. Гэта – нонсэнс”.

Лічыць кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, які, нагадаем, балятуецца ў Жодзінскай выбарчай акрузе №81.
XS
SM
MD
LG