Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Важная абвестка для рэгулярных наведнікаў сайту svaboda.org


RFE/RL Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, 9 верасьня, лукашэнкаўская ўлада ў асобе супрацоўнікаў КГБ загадала кампаніі "Открытый контакт" заблякаваць доступ да некаторых вэбсайтаў са свайго "чорнага" сьпісу. Сярод дзясятку "забароненых" сайтаў апыныўся і сайт беларускай службы Радыё Свабода.

Альтэрнатыўныя адрасы (люстэркі)

Цалкам верагодна, што фільтрацыя і блякаваньне могуць паўтарыцца і цяпер, напярэдадні альбо падчас правядзеньня выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка. На вялікі жаль, мы нават тэарэтычна ня ў змозе змагацца супраць фізычнага блякаваньня трафіку да нашага сайту на дзяржаўных каналах "Белтэлекому", але мы прынамсі можам змагацца супраць выдаленьня сайту svaboda.org з каранёвага беларускага сэрвэра DNS. Для гэтага вы, нашыя чытачы, павінны запісаць нумар нашага IP-адрасу і альтэрнатыўныя адрасы сайту:

  • http://by.rse.cz
  • http://by.azadiradio.org
  • http://by.rferl.org
  • http://by.danas.org
  • http://164.109.176.110


Гэта азначае, што калі раптам сайт http://archive.svaboda.org/ перастане адчыняцца 17 кастрычніка, то вы можаце паспрабаваць дабрацца да сайту з дапамогай гэтых альтэрнатыўных адрасоў або непасрэдна праз IP-адрас http://164.109.176.110 нашага сайту.

Проксі

Нагадаем таксама, што блякаваньне таксама можна паспрабаваць абысьці, калі скарыстацца паслугамі ананімных проксі (па-ангельску anonymous proxy альбо anonymizer).

  • http://www.proxyone.com/
  • http://www.the-cloak.com/
  • http://www.anonymizer.com/


У беларускім сеціве існуе проксі-сэрвэр http://byelarus.com/members/.

Сьпісы ананімных проксі можна шукаць у інтэрнэце па запыце anonymous proxy, free proxy, public proxy альбо на гэтых старонках:

  • http://www.proxy4free.com/page1.html
  • http://tools.rosinstrument.com/proxy/
  • http://www.multiproxy.org/anon_proxy.htm
  • http://www.leader.ru/secure/


Пасьля таго, як вы маеце IP-адрас проксі-сэрвэра і нумар порту (звычайна 80, 8080 альбо 3124), вы павінны ўвесьці гэты IP-адрас і порт у свой браўзэр. Форма для проксі-сэрвэраў знаходзіцца тут:

Internet Explorer: * Мэню Tools (Інструмэнты) - Internet Options (Устаноўкі інтэрнэту) - Connections (Злучэньні) - LAN Settings (Устаноўкі сеткі) - Use a proxy server (Уключыць птушку "выкарыстоўваць прокскі" і ўпісаць адрас з партом)

Mozilla Firefox: * Мэню Tools (Інструмэнты) - Options (Опцыі) - General (Агульныя) - Connection Settings (Устаноўкі злучэньня) - Manual Proxy Configuration (Ручны выбар проксі сэрвэра) - упісаць адрас і порт.

Opera: * Мэню File (Файл) - Preferences (Устаноўкі) - Network (Сець) - Proxy Servers (Проксі-сэрвэры)

Пасьля гэтага набярыце ў радку браўзэра http://archive.svaboda.org/. Калі старонка ня будзе паказана, паспрабуйце іншы проксі-сэрвэр.

RSS

Варта дадаць, што калі нейкі трэці сайт забірае навіны Радыё Свабода праз так званы фармат RSS для сваёй стужкі навінаў, то вы можаце чытаць загалоўкі нашых навінаў альбо ўвесь тэкст навінаў на такіх сайтах, калі будзе заблякаваны доступ да сайту svaboda.org. Напрыклад, нехта стварыў стужку навінаў Радыё Свабода на сайце livejournal.com:



Нашыя RSS-файлы знаходзяцца тут:
  • http://archive.svaboda.org/xml/rss/programsrss.xml - усе навіны зь Беларусі і тэматычныя перадачы
  • http://archive.svaboda.org/xml/rss/newsrss.xml - міжнародныя навіны


Калі ласка, запішыце, раздрукуйце гэтую інфармацыю і раскажыце пра гэта сваім сябрам і знаёмым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG