Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне адмовілі ў рэгістрацыі назіральніцы, якую вылучылі выбаршчыкі


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата Мікалая Юркова ў Горацкай акрузе Эдуард Брокараў паведаміў аб парушэньні закону. Сёньня на выбарчым участку №5 у горадзе Горкі адмовілі ў рэгістрацыі Ларысе Самсонавай, якую выбаршчыкі вылучылі назіральніцай.

Паводле спадара Брокарава, жанчыне паведамілі, што на ўчастку ўжо ёсьць вылучаны народам назіральнік — і гэтага дастаткова.

(Брокараў: ) “Гэта абсалютна беспадстаўна, гэта сваволя. Ім, напэўна, не патрэбныя лішнія вочы, каб яны бачылі тое, што там адбываюцца парушэньні. І на гэта будзе пададзеная скарга ў акруговую камісію і пракуратуру”.

Эдуард Брокараў паведаміў і пра іншыя факты. Напрыклад, са стэнда ў 10-м вучэбным корпусе Горацкай сельска-гаспадарчай акадэміі невядомыя зрываюць ўлётку дэмакратычнага кандыдата. Гэта ўжо адбывалася шмат разоў: праз гадзіну пасьля аднаўленьня ўлёткі яна зьнікае, і вахцёр, якія сядзіць насупраць стэнда, ніколі нічога ня бачыў і ня чуў.

Каманда кандыдата Андрэя Юркова лічыць, што рэктарат акадэміі выкарыстоўвае свой адміністрацыйны рэсурс на карысьць кандыдата ад улады і мае на гэта доказы. Таму Эдуард Брокараў запрашае міжнародных назіральнікаў за выбарамі наведаць Горкі, каб пазнаёміцца з сытуацыяй на месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG