Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымачную групу Першага польскага тэлеканалу супрацоўнікі КГБ затрымалі ў Баранавічах


Валер Каліноўскі, Менск Карэспандэнтка Першага каналу польскага тэлебачаньня Агнешка Рамашэўска-Гузы разам са сваёй здымачнай камандай па дарозе ў Менск спынілася ў Баранавічах, каб узяць інтэрвію ў апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Пасьля здымак мясцовая міліцыя і КГБ затрымала ўсю групу і папярэдзіла за працу без акрэдытацыі. Але ўсё было вельмі ветліва, сказала Агнешка Рамашэўска-Гузы:

(Рамашэўска-Гузы: ) “Вельмі добра ўсё для нас скончылася — акрамя таго, што тут да нас прычапіліся афіцыйныя ўлады, хацелі даваць інтэрвію, дапамагаць нам… Завёз нас кіраўнік КГБ, запытаўся, ці я не хачу зрабіць інтэрвію з кіраўніком мясцовай выбарчай камісіі, потым мне распавялі пра эканамічную сытуацыю, і нам была выдзеленая такая ахова нібыта ў дапамогу”.

Агнешка Рамашэўска-Гузы ўсё ж задаволеная, што беларуская ахова пакінула яе здымачную групу. На момант знаходжаньня ў Баранавічах польскія журналісты яшчэ ня мелі акрэдытацыі, яе можна было атрымаць толькі ў Менску, у МЗС.

У Баранавічах яны сустракаліся з кандыдатам у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргеем Андрушчанкам, а таксама зь сябрамі праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG