Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнта затрымалі за парваны бюлетэнь і склалі пратакол за ...пашкоджаньне дзяржаўнай маёмасьці


Любоў Лунёва, Менск Студэнта радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Паўла Драніцу затрымалі на выбарчым участку за тое, што ён парваў бюлетэнь галасаваньня на рэфэрэндуме. Яму пагражалі, што складуць пратакол за пашкоджаньне дзяржаўнай маёмасьці. У выніку хлопцу так і не далі прагаласаваць і прагналі з участку.

Інцыдэнт адбыўся на 493-м выбарчым участку 106-й Коласаўскай выбарчай акругі. Студэнт радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Павал Драніца парваў бюлетэнь на знак пратэсту супраць прымусовага датэрміновага галасаваньня:

(Драніца: ) “Паколькі нас пад прымусам пагналі на датэрміновае галасаваньне, я на знак пратэсту вырашыў парваць гэты бюлетэнь рэфэрэндумскі. Адну палову хацеў пакінуць сабе, а другую — кінуць у скрыню. Але мяне адразу папрасілі паказаць ім росьпісы на бюлетэнях. Калі ўбачылі, што бюлетэнь парваны, паклікалі міліцыянта й затрымалі. Казалі, што складуць пратакол за пашкоджаньне дзяржаўнай маёмасьці. Я спачатку яшэ абураўся: “Чаму затрымалі, а потым выганяюць?!” Я ведаю, што яшчэ шмат нашых студэнтаў хацелі зрабіць тое ж самае з рэфэрэндумскім бюлетэнем”.

Сябры камісіі склалі пратакол на студэнта. А прадстаўнікі кандыдата Сяргея Калякіна, якія прыехалі на ўчастак, склалі пратакол на сяброў камісіі — за ціск на выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG