Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі віцебляніна, які распаўсюджваў улёткі “Скажы на рэфэрэндуме “не”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Спадар Міхась Паўлаў знаходзіўся ў Першамайскім РАУСе амаль 7 гадзінаў, бо, шукаючы ўлёткі, міліцыянты знайшлі ў ягоных асабістых рэчах 12 таблетак лекавага прэпарату “Мэтыянін”.

Міхась Паўлаў, лекар паводле адукацыі, патлумачыў міліцыянтам, што гэта сродак, прызначаны для лекаваньня хваробаў печані. Але нават атрымаўшы з аптэчнае ўправы даведку, што гэта не наркатычны прэпарат, міліцыянты ўсё адно скіравалі таблеткі на экспэртызу, змусіўшы Міхася Паўлава чакаць вынікаў.

За некалькі гадзінаў, праведзеных у пастарунку, спадар Паўлаў даведаўся сёе-тое і аб тым, як віцебская міліцыя працуе ў часе датэрміновых выбараў. Гэтак, паводле спадара Паўлава, адзін зь міліцыянтаў, не зважаючы на прысутнасьць пабочнае асобы, тэлефанаваў па выбарчых участках ды перадаваў загад кіраўніцтва пра тое, што дзяжурныя міліцыянты мусяць фіксаваць прысутнасьць назіральнікаў і зьбіраць пра іх усе асабістыя зьвесткі.
XS
SM
MD
LG