Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Іраку настойвае на выдачы жыхарамі Фалуджы замежных ваяўнікоў


БАГДАД. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі папярэдзіў, што ў горадзе Фалуджа пачнецца вялікая ваенная апэрацыя, калі насельніцтва гораду ня выдасьць уладам замежных ваяўнікоў, у тым ліку - экстрэміста ярданскага паходжаньня Абу Мусаба аз-Заркаўі. Прадстаўнікі ірацкіх уладаў вядуць перамовы зь мясцовымі лідарамі Фалуджы пра аднаўленьне дзяржаўнага кантроля над горадам. Суніцкі клірык Халед ал-Джумайлі, які прадстаўляе Фалуджу, сказаў, што назіраецца пэўны прагрэс у перамовах. Тым часам групоўка, якой кіруе аз-Заркаўі, зьмясьціла у інтэрнэце відэазапіс забойства двух ірацкіх афіцэраў выведкі. У Іраку цягам мінулых сутак загінулі пяцёра амэрыканскіх вайскоўцаў. МАГАТЭ заявіла аб сваёй гатоўнасьці накіраваць інспэктараў у Ірак, калі гэтага запатрабуе Рада Бясьпекі ААН. Раней паведамлялася пра зьнікненьне ў Іраку абсталяваньня, якое, паводле экспэртаў, магло выкарыстоўвацца для вытворчасьці ядзерных матар’ялаў.
XS
SM
MD
LG