Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З касмадрому Байканур стартаваў сумесны расейска-амэрыканскі экіпаж


АСТАНА. Сёньня з касмадрому Байканур на арбіту адляцеў касьмічны карабель з сумесным расейска-амэрыканскім экіпажам. Заплянаваная стыкоўка зь міжнароднай касьмічнай станцыяй мае адбыцца ў суботу. Камандзір экіпажу Юры Шаргін вяртаецца на зямлю праз 10 дзён, разам зь ім прыляцяць Генадзь Падалка ды амэрыканец Майк Фінк, якія правялі ў космасе 6 месяцаў. На станцыі застануцца прадстаўнік Расеі Саліжан Шарыпаў ды амэрыканец Лерой Чыаа. Новы экіпаж міжнародный станцыі плянуе правесьці экспэрымэнты з новай вакцынай супраць СНІДу, а таксама зьдзейсьніць прынамсі два выхады ў адкрыты космас.
XS
SM
MD
LG